Маштабны дзяржаўны праект - адраджэнне сяла - пад пастаянным кантролем Прэзідэнта

26 мая 2013

Нашы галоўныя трэнды на гэтым тыдні гучалі ў Магілёўскай вобласці. Прычым, не на якім-небудзь вялікім форуме, а ў звычайным полі. Рабочая паездка Прэзідэнта ў рэгіён, дзе мясцовыя аграрыі паказалі, што пара пачынаць глядзець на сельскую гаспадарку пад іншым вуглом.


Яшчэ адна важная тэма - малочная. Прэзідэнт па-ранейшаму тэстуе кожную гаспадарку на адпаведнасць вялікім планам малочнай дзяржпраграмы, мэта якой павялічыць надоі і, галоўнае, глыбіню перапрацоўкі сыравіны. Мяркуючы на тым, што на гэтым тыдні падчас цырымоніі ўзнагароджання лепшых экспарцёраў менавіта малочнікі выходзілі за ўзнагародамі часцей за іншых, можна зрабіць выснову -  кірунак правільны. Зараз задача падцягнуць да лепшых і ўсіх астатніх.


Як нашу сельскую гаспадарку выводзяць на новы ўзровень паказчыкаў, а часам і разумення, убачыла Святлана Канапацкая.

Адзін з самых маштабных дзяржаўных праектаў - адраджэнне сяла - пад пастаянным кантролем Прэзідэнта. Гэтым разам прэзідэнцкі верталёт над палямі Магілёўскай вобласці. Першая тэма - пасяўная. Прэзідэнта інфармуюць, што практычна ўсе рэгіёны завяршаюць сяўбу ярыны. Адным з фактараў, які стрымлівае, назвалі недахоп азотных угнаенняў.  На прапанову імпартаваць угнаенні,   пачулі катэгарычнае не. Яшчэ адна важная заява Прэзідэнта, на якой быў зроблены акцэнт - забяспечанасць  аграрыяў тэхнікай. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што недапушчальна трымаць тэхніку на затавараных складах, калі гаспадаркі адчуваюць у ёй недахоп.

Тэхніка і IT-тэхналогіі - гэтая тэма стала тут галоўнай. Саўгас Дабраволец  Клічаўскага раёна першым у рэспубліцы  прымяніў сістэму кропкавага земляробства - так называецца гэты пілотны праект. Сутнасць у тым, каб для кожнага поля падабраць індывідуальную праграму - колькі ўносіць угнаенняў і якой культурай  засеяць,  каб атрымаць максімальную аддачу. І тут на  дапамогу аграрыям прыйшлі спадарожнікавыя сістэмы. Аляксандр Лукашэнка праектам  зацікавіўся, але з высновамі прапанаваў пачакаць  да першага  ўраджаю.

І яшчэ адзін прыклад таго,  як аграрыі прымяняюць касмічныя тэхналогіі. Месяц таму тут пачалі асвойваць сістэмы спадарожнікавага маніторынгу сельскагаспадарчай тэхнікі. Прэзідэнту прадэманстравалі сістэму ў дзеянні. Усе гэтыя крокі вядуць да адной мэты -  паніжэнне  выдаткаў у раслінаводстве.

А наступнае звяно ў гэтым ланцугу - жывёлагадоўля. Зніжаецца сабекошт кармоў, павышаецца   канкурэнтаздольнасць усёй галіны. Пра гэта ішла размова  ўжо на малочна-таварных комплексах, якія наведаў Прэзідэнт у Клічаўскім раёне. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на некалькі прынцыповых пытанняў. Адзін з іх - неабходнасць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі падтрымліваць нязменную якасць і рэпутацыю вырабленай прадукцыі. Гутарка пра гэта ішла на прыкладзе працы холдынга Бабушкина крынка. У складзе холдынга сёння 16 перапрацоўчых прадпрыемстваў, а сыравінная зона - амаль у кожным раёне вобласці. Гэта 80% усяго магілёўскага малака.

На развіццё  менавіта сыравінных зон і робіць акцэнт Кіраўнік дзяржавы.
Менавіта з мэтай умацавання сыравінных зон і пачаўся грандыёзны праект - будаўніцтва новых ферм, свайго роду ўзорнапаказальных камбінатаў для вытворчасці  малака. Іх  сёння 118.  Працуюць усе,  але  па-рознаму. Дзесьці рэнтабельнасць 30 , а дзесьці і пад 100. Прычыны памылак будуць шукаць і ўстараняць, абяцаюць Прэзідэнту. А наступны крок - рэканструкцыя ферм. У Беларусі павінна з'явіцца 1200 сучасных комплексаў. Ператварэнне ферм у комплексы ў 2015 дасць Беларусі 10 мільёнаў тон малака і знізіць выдаткі на яго вытворчасць амаль на траціну. А укладзеныя ў рэканструкцыю сродкі акупяцца ўжо за тры гады. Рост вытворчасці дазволіць патанніць прадукцыю і больш паспяхова канкурыраваць на рынках.

Сёння Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных лідараў па экспарце малочнай прадукцыі. Зрэшты, спачываць на лаўрах, значыць выпусціць ключавыя нішы на рынку. Не спрашчацца і выкарыстоўваць прагрэсіўныя тэхналогіі,  мабыць, галоўнае патрабаванне Прэзідэнта да аграрыяў. Прынцып мы не настолькі багатыя, каб купляць танныя тэхналогіі ў малочнай галіне сёння  вызначальны.
Пацвярджэнне гэтых слоў Аляксандра Лукашэнкі доўга шукаць не прыйшлося. Імкненне да лепшага бачна і ў жыцці аграгарадка Арэхаўка. З любоўю добраўпарадкаванае жыццё - лепшы прыклад таго, наколькі павышаецца канкурэнтаздольнасць узроўню жыцця беларускага сяла.