Максімальная аддача ад кожнага ўкладзенага рубля ў эканоміку. Нарада ў Прэзідэнта аб рэалізацыі найбольш праблемных інвестыцыйных праектаў

17 декабря 2019
На коне сотні мільёнаў долараў. Як атрымаць максімальны эфект ад інвестыцый? Праблемы на прыкладзе канкрэтных праектаў разбіраюць у Палацы Незалежнасці на нарадзе ў Прэзідэнта.

Зараз у Беларусі ўсе галіны адкрыты для інвестыцый. Геаграфія, заканадаўства, гарантыі дзяржавы  робяць сваю справу: нараўне з экспартам інвестыцыі - галоўны фактар эканамічнага росту. Прэзідэнт прывёў у  якасці прыкладу прамысловасць, якую калісьці не закапалі ў абломках Саюза, зараз  час выніку. Вядома, самыя эфектыўныя - гіганты машынабудавання, нафтахіміі і перапрацоўкі. Развіваецца энергетыка, у тым ліку аднаўляльная і атамная. Вытворчасць легкавых аўтамабіляў, дрэваапрацоўка, харчовая галіна - праектаў шмат, але мэта  ва ўсіх адна: самым эфектыўным чынам працаваць з капіталам. Атрымліваецца не ва ўсіх.

Важны момант - інвестпраекты ўводзіць у строй не на шкоду навакольнаму асяроддзю. Гэта актуальная ўмова, да якой зараз самая пільная ўвага і ў Беларусі, і ва ўсім свеце.