Людзі і эканоміка павінны быць у цэнтры ўвагі ў рэгіёнах. Кадравыя рашэнні Прэзідэнта

26 декабря 2019
Людзі і эканоміка павінны быць у цэнтры ўвагі кіраўнікоў у рэгіёнах, падкрэсліў Прэзідэнт. 
Перад Новым годам прыкметна абнавілася вертыкаль мясцовай улады, міністэрстваў і рэальнага сектара. Пасаду гендырэктара "Мінск Крышталь" зойме Ігар Шустаў. А месца кіраўніка Белдзяржхарчпрама  замацаваў за сабой Анатоль Бубен.
 

У  Белдзяржхарчпраме новы кіраўнік

Нагадаем, што былы старшыня канцэрна Аляксандр Забела пакінуў сваю пасаду з-за карупцыі ў  холдынгу "Мінск Крышталь", які таксама ўваходзіць у Белдзяржхарчпрам. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова адзначаў, што непроцідзеянне хабарніцтву -  такое ж злачынства, як і сама фінансавая карозія. І гэта  важнае папярэджанне для новых кіраўнікоў. У цэлым жа магчымыя змяненні  ў вытворчасці  моцнага  алкаголю.

А. Лукашэнка: даравання за карупцыю не будзе!

Закранулі кадравыя змяненні  і некалькі раёнаў Беларусі. Новыя кіраўнікі райвыканкамаў у Полацку, Верхнядзвінску, Талачыне, Нароўлі, Карэлічах, Ашмянах, Касцюковічах, Крычаве, а таксама ў Гомельскай і Гродзенскай абласных адміністрацыях. Усе гэтыя людзі паспелі папрацаваць на месцах, разумеюць запыты людзей і рэгіянальную спецыфіку. 

Узгадняючы прызначэнні, Прэзідэнт так і сказаў: разлічваю на ваш прафесіяналізм! 

Трэба будзе сканцэнтраваць  намаганні  на вырашэнні праблем у прамысловасці і АПК, а таксама на тым, што хвалюе жыхароў. Гэта ж датычыцца і новых намеснікаў некалькіх ведамстваў. Сяргей Гунько пайшоў на павышэнне да першага намесніка Міністэрства прамысловасці. Наталля Філіпава  з гэтага часу намеснік у юстыцыі, а былы парламентарый Баляслаў Пірштук  зараз першы намеснік у Мінпрыроды.