Вайну ва Украіне можна скончыць хоць зараз! З якой умовай - Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс - аднаму з найбуйнейшых у свеце. У якасці інтэрв'юера выступіў Антуан Ламбраскіні - намеснік дырэктара і галоўны рэдактар бюро Франс Прэс у Маскве.
Размова доўжылася больш за гадзіну. Гаварылі не толькі аб тым, як можна было пазбегнуць вайны ва Украіне і чым усё скончыцца, але таксама аб расійскай ваеннай спецаперацыі, свабодзе слова, рэакцыі на санкцыі Захаду і падзеях 2020-га. Хутчэй традыцыйнымі, чым надзвычайнымі былі пытанні аб дыктатуры і тэрміне знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: жорсткія патрабаванні з боку лідара, на якія некаторыя так любяць чапляць цэтлік "дыктатура", нацэленыя першым чынам на тое, каб палепшыць жыццё людзей у краіне, не дапусціць крытычных сітуацый. Становішча ў свеце не дае расслабіцца. А рашэнне аб тым, як доўга заставацца прэзідэнтам, у Беларусі прымае народ.
Тэлеверсію інтэрв'ю Прэзідэнта інфармагенцтву Франс Прэс глядзіце 22 ліпеня ў 20:00 у эфіры "Беларусь 1".













