Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з 70-гадовым юбілеем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Поспехі Казахстана ва ўмацаванні дзяржаўнасці, мадэрнізацыі эканомікі і павышэнні аўтарытэту на міжнароднай арэне сталі магчымымі дзякуючы Вашай актыўнай дзейнасці, якая вызначаецца высокім прафесіяналізмам і беззапаветным служэннем свайму народу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, шчасця і паспяховай стваральнай працы, накіраванай на дасягненне пастаўленых мэт.














