Лукашэнка перакананы ў далейшым паглыбленні стратэгічнага партнёрства з Азербайджанам

11 июня 2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 30-годдзем з дня наладжвання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, піша БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскае стратэгічнае партнёрства, заснаванае на шматгадовых традыцыях сяброўства і даверу, будзе паслядоўна паглыбляцца на карысць народаў абедзвюх краін, прырастаючы новымі цікавымі ініцыятывамі і сумеснымі праектамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі на шляху да рэалізацыі ўсяго задуманага, а жыхарам Азербайджана - міру і згоды.