Чарговы аб'ект каляровых рэвалюцый на карце СНД. За падзеямі, якія ў гэтыя дні разгортваюцца ў Казахстане, з турботай і асаблівай увагай сочыць уся Беларусь, бо тыя ж тэхналогіі былі выпрабаваныя і на нас. І гэта навочны прыклад таго, што магло б адбыцца, калі б улада не выстаяла.
Агрэсіўныя грамадзяне ўрываюцца ў паліклінікі і бальніцы, дзе разбураюць маёмасць і абсталяванне. Усяго ў выніку атак экстрэмістаў і радыкалаў пацярпелі не менш як 500 грамадзян, сярод якіх 130 жанчын і старых. Спаленыя сотні аўтамабіляў, у тым ліку і пажарныя машыны. Некаторыя дзяржустановы разгромленыя, гарэлі мэрыя, пракуратура і рэзідэнцыя прэзідэнта. У Алматы невядомыя разграмілі таксама рэдакцыі асноўных СМІ. Захоплены аэрапорт горада. Ёсць ахвяры сярод праваахоўнікаў. Марадзёры рабуюць магазіны і банкаматы. Грамадзяне пачалі панічна здымаць грошы ў банках. У Актау ўдзельнікі беспарадкаў узялі ў заложнікі вайскоўцаў. У месцы масавага збору людзей падвозяць камяні, якія выкарыстоўваюцца для атак на паліцыю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.
Кіраўнік нашай дзяржавы спачатку з расійскім, а затым і з казахстанскім калегамі правялі кансультацыі па сітуацыі ў Казахстане. У пастаянным кантакце знаходзяцца лідары ўсіх краін АДКБ.
Лукашэнка правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана
5 января 2022













