Канада адзначае сёння гадавіну незалежнасці. 155 гадоў назад тры брытанскія правінцыі ў Паўночнай Амерыцы аб'ядналіся ў адзіную краіну. Свята Канада адзначыць шматлікімі парадамі, феерверкамі і яркім убраннем гарадоў. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Канады з нацыянальным днём. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што загартаваныя часам міжчалавечыя кантакты і сяброўства апынуцца мацнейшымі за санкцыі і прымусяць канадскіх палітыкаў вярнуцца да нармальнага дыялогу.
Лукашэнка павіншаваў народ Канады з чарговай гадавінай незалежнасці
1 июля 2022













