Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля чэмпіянату свету

13 февраля 2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля чэмпіянату свету ў гонцы праследавання. "Мы ўсе з нецярпеннем чакалі твайго вяртання на біятлонны Алімп, і ты апраўдала надзеі мільёнаў сваіх паклоннікаў па ўсім свеце, прадэманстраваўшы яркае выступленне на трасе Хохфільцэна. Гэта вельмі важная перамога не толькі для цябе самой, але і для ўсяго беларускага спорту. Твае дасягненні - цудоўны прыклад спалучэння актыўнай жыццёвай пазіцыі з выдатнымі спартыўнымі вынікамі", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дар'і Домрачавай і яе блізкім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.