Лукашэнка: Ніхто не хоча вайны і канфліктаў

18 февраля 2022

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін заўтра разам прымуць удзел у ваенных вучэннях сіл стратэгічнага стрымлівання. Пра гэта заявілі прэзідэнты Беларусі і Расіі на перамовах у Маскве.  Сустрэча прайшла ў Крамлі. Ад пытанняў развіцця агульнай эканомікі, актуальных выклікаў бяспекі да сумесных дзеянняў па забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі. Нашым краінам важна ў пачатку года настроіцца так, каб паспяхова супрацьстаяць знешняму націску, адзначыў беларускі лідар. Прычым і эканамічнаму, і ваенна-палітычнаму. Дэталямі перамоў прэзідэнты падзяліліся з журналістамі асабіста. 

Ні Беларусь, ні Расія не хочуць канфліктаў - гэта чырвоная нітка перамоў. Разам з тым прэзідэнты адзіныя ў поглядах, калі будзе неабходна, бакі гатовыя на жорсткі і асіметрычны адказ. Падрабязнасці перамоў у наступных выпусках.