Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ваеннай выставы MILEX-2023

17 мая 2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям 11-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай беларускага лідара.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што MILEX-2023 будзе спрыяць далейшаму абмену вопытам, працягу адкрытага і давернага партнёрскага дыялогу, развіццю міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, накіраванага на падтрыманне міру і стабільнасці ва ўсіх рэгіёнах планеты.

Удзельнікам і гасцям выставы Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, дзейснай працы і доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў.