А.Лукашэнка: Мітрапаліт Філарэт заклікае людзей да дзейнай веры і шчырай любові

21 марта 2016

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

На працягу многіх гадоў Мітрапаліт Філарэт сведчыць аб вечных ісцінах і абнаўляльнай сіле праваслаўя, заклікаючы людзей да дзейнай веры і шчырай любові, гаворыцца ў віншаванні. "І сёння, прадаўжаючы праяўляць прыхільнасць ідэалам міру, справядлівасці і гуманізму, Вы аказваеце значны ўплыў на паляпшэнне маральнага стану грамадства", - адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту добрага здароўя і душэўных сіл. 

"Няхай і надалей Ваш клопат, жыццёвы вопыт і малітвеная падтрымка дапамагаюць нам ва ўсіх пачынаннях", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.