Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Суразмоўцы абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні парадку дня. Асобна спыніліся на пытанні вывазу збожжа з тэрыторыі Украіны. Кіраўнік дзяржавы выразна акрэсліў пазіцыю: Беларусь гатовая да паставак украінскага збожжа ў балтыйскія парты праз тэрыторыю нашай краіны, а таксама акажа ўсялякую дапамогу па яго перевалцы па чыгунцы.
Прэзідэнт прапанаваў урэгуляваць усе праблемы па гэтым пытанні за сталом перамоў з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і балтыйскіх краін, якія гатовы даць парты. Пры гэтым галоўнае, каб гэтыя парты (размова пра Германію, Польшчу, балтыйскія краіны, Расію) былі адкрытыя і для беларускіх тавараў. Г.з. каб, стварыўшы ўмовы для транзіту ўкраінскага збожжа ў партах, якія будуць ажыццяўляць яго перевалку, была магчымасць грузіць і тавары з Беларусі.
Генеральны сакратар ААН папрасіў паўзу ў некалькі дзён, каб перагаварыць з кіраўніцтвам зацікаўленых краін і вызначыць умовы паставак на міжнародныя рынкі ўкраінскага збожжа праз Беларусь.













