Лукашэнка: Беларусь гатова дапамагчы ЗША з пастаўкай дзіцячага харчавання

3 июня 2022

Адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з журналістамі. Зносіны ў рэжыме "пытанне-адказ" на самыя актуальныя тэмы! Прагучала ад Прэзідэнта, што ініцыятары санкцый шкодзяць самі сабе ў першую чаргу. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускім кампаніям трэба смялей асвойваць расійскі рынак. Што датычыцца ўнутранага - жорсткі кантроль за цэнаўтварэннем застанецца, каб прадаўцы неапраўдана не завышалі цэн. І размова не толькі пра Geely, гэта толькі адзін з прыкладаў. 

Беларусь хоць заўтра гатова дапамагчы ЗША з пастаўкай дзіцячага харчавання. Яно знікла з паліц амерыканскіх магазінаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дарэчы будуць як гуманітарная дапамога, так і пастаўкі нашага дзіцячага харчавання на камерцыйнай аснове. 

Паабяцаў кіраўнік дзяржавы пры любых акалічнасцях захаваць дзяржпадтрымку для шматдзетных сем'яў. Гэта па-за канкурэнцыяй. Агучаны сёння і падрабязнасці аб спецаперацыі па вызваленні беларусаў ва Украіне. Прэзідэнт распавёў і пра тое, навошта спатрэбілася ствараць народнае апалчэнне і якім яно будзе.