Леанід Кучма: Для мірнага дыялогу альтэрнатывы Мінску няма

5 июня 2019
Аб ролі Мінска ў якасці перагаворнай пляцоўкі па ўкраінскім пытанні  ішла размова сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі  з Леанідам Кучмам.  Ён зноў прадстаўляе  Кіеў на перамовах, якія аднавіліся ў беларускай сталіцы. 

Нагадаем,  Леанід Кучма быў кіраўніком украінскай дзяржавы  з 1994 па 2005. Але з палітыкі не пайшоў, экс-прэзідэнт  па-ранейшаму ўцягнуты ў многія пытанні.  Пры ім у 2014 была дасягнута першая дамоўленасць аб спыненні агню ў краіне. Леанід Кучма  быў прадстаўніком Украіны на перамовах аб міры на працягу  4 з паловай гадоў. Восенню мінулага года  ён пакінуў гэтую працу. Напярэдадні новы Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў экс-прадстаўніка  зноў уключыцца ў працу кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. Палітык згадзіўся і  праанансаваў, што  ўжо ёсць прапановы, якія дапамогуць у мінскім працэсе.  

Сёння на сустрэчы з Кіраўніком беларускай дзяржавы Леанід Кучма яшчэ раз пацвердзіў, што беларуская сталіца па-ранейшаму мае каласальнае значэнне для Кіева. Мінску альтэрнатывы няма.  Прэзідэнт Беларусі не ўтойваў, што Леанід Кучма заўсёды жаданы госць у нашай краіне. 

На сустрэчы абмеркавалі і пытанні эканомікі.  Аснова двухбаковых адносін - тавараабарот. Так, па выніках мінулага года ён склаў 5 з паловай мільярдаў долараў.