Кубак свету FIFA прыбыў з Вены ў Мінск

13 февраля 2018

Перад тым, як быць прадстаўленым шырокаму колу аматараў футбола, галоўны трафей на некалькі гадзін стаў экспанатам Палаца Незалежнасці. У зале ўрачыстых цырымоній прысутнічалі юныя беларускія футбалісты, прадстаўнікі футбольнай грамадскасці, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў. Яшчэ адным сюрпрызам для іх стала экскурсія па Палацы Незалежнасці. Цырымонія адкрыцця міжнароднага тура афіцыйнага трафея Кубка свету па футболе FIFA стартавала 22 студзеня ў Лондане. Яго падарожжа ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах. З Мінска кубак свету адправіцца ў Сафію.