Прэзідэнт сустрэўся з першым намеснікам старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы

23 мая 2016

У Палацы Незалежнасці завяршылася сустрэча Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з першым намеснікам старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам.

Куба - стабільны палітычны партнёр Беларусі на міжнароднай арэне. Пазіцыі дзвюх краін супадаюць па ключавых міжнародных пытаннях. Беларусь і Куба аказваюць узаемную падтрымку ў ААН, Руху недалучэння, іншых міжнародных арганізацыях.

Госці пачалі дзень з гістарычнай памяці. Дэлегацыя Кубы ўсклала вянок да манумента Перамогі ў цэнтры сталіцы.