Ксенія Лебедзева пра свае ўражанні ад зносін з Аляксандрам Лукашэнкам

4 июня 2022
"Шчырасць і цікавасць, неабыякавасць. Калі Першы гаворыць нешта або робіць, сумнявацца ў гэтым не варта. Нездарма ж многія з яго выказванняў спраўджваюцца", - гэта адзін з водгукаў у сацсетках.

Размова кіраўніка дзяржавы з журналістамі пасля адкрыцця сталічнай 9-й дзіцячай паліклінікі выклікала вялікі рэзананс. І гэта зразумела - тэмы закраналіся самыя актуальныя: санкцыі, жорсткі кантроль за цэнаўтварэннем, падрабязнасці спецаперацыі па вызваленні беларусаў ва Украіне і сітуацыя ў гэтай краіне, праблемы сусветнага голаду і гатоўнасць  дапамагчы ЗША, дзе з паліц магазінаў знікла дзіцячае харчаванне. Журналісты пыталіся ў Прэзідэнта і нават прапаноўвалі сваё бачанне вырашэння праблем. Аляксандр Лукашэнка  прагматычна, як вопытны палітык, шчыра і зразумела адказаў на ўсё, што цікавіла журналістаў.

На гэты раз склад традыцыйнага пула быў пашыраны - на сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі СМІ, якія ўжо заявілі аб сабе сваёй дакладнай аўтарскай пазіцыяй. 

Сярод  тых, хто меў зносіны з Прэзідэнтам, была і Ксенія Лебедзева (відэа).