Крымінагенная сітуацыя ў краіне і праца міліцыі. Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў

5 сентября 2019

Колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій са студзеня вырасла амаль удвая. 
Зваротны, цёмны бок лічбавізацыі. Колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій са студзеня вырасла амаль удвая, крыху не дацягнуўшы да 5 тысяч.
Такія звесткі ў дакладзе Кіраўніку дзяржавы сёння назваў Міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Іншай прыметай часу застаецца зніжэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Гэта гаворыць аб спакойным становішчы ў краіне і грамадстве, у чым немалая заслуга як раз міліцыі. Яркі прыклад, які прывёў Кіраўнік дзяржавы,  - аператыўнае раскрыццё дзёрзкага рабавання ювелірнага магазіна ў Мінску. МУС і сілавікі ў цэлым годна адказалі на выклік, кінуты рабаўнікамі.
Сітуацыя са злачыннасцю ў краіне ў цэлым  пад кантролем, адзначыў міністр, адказваючы на пытанні журналістаў .
Зараз у сістэме МУС па даручэнні Прэзідэнта праводзіцца сістэмная праца над памылкамі. У прыватнасці, пад пільнай увагай  захаванне дысцыпліны самімі праваахоўнікамі, якасць збору доказаў па карупцыйных справах і аператыўная рэакцыя на звароты грамадзян, уключаючы паведамленні з Сусветнай павуціны.
Нагадаем, крытыка сістэмы МУС прагучала ад Прэзідэнта на рэзананснай нарадзе з праваахоўнікамі 20 жніўня. Міліцыі тычыліся такія пытанні, як нядобрасумленны збор доказаў, праследаванне людзей па карупцыйных артыкулах толькі на падставе даносаў, празмерная жорсткасць пры затрыманні і ігнараванне справядлівых нараканняў грамадзян. Шмат часу на ліквідацыю заган Кіраўнік дзяржавы сілавікам не даў.