Кошык белых руж Аляксандру Лукашэнку - у гонар сапраўднага моцнага сяброўства

18 мая 2018

Рабочы графік нашага Прэзідэнта гэтымі днямі выдаўся насычаным на міжнародныя падзеі. І калі сёння гэта лацінаамерыканскі і кітайскі вектары, то першая палова тыдня запомнілася шматлікімі сустрэчамі ў Сочы і маштабнымі беларуска-таджыкскімі перамовамі.

Дарэчы, сёння ў кабінеце Кіраўніка дзяржавы журналісты звярнулі ўвагу на новы незвычайны прадмет інтэр'ера - вялікі букет белых руж. У ім, прыгледзеўшыся, разгледзелі флаг Таджыкістана і візітоўку Эмамалі Рахмона. Удалося даведацца ў Прэзідэнта і падрабязнасці такога падарунка. Кошык белых руж Аляксандру Лукашэнку перадаў блізкі сябар - прэзідэнт Таджыкістана - у гонар сапраўднага моцнага сяброўства кіраўнікоў дзяржаў і дзвюх краін. Белыя ружы як сімвал шчырых пачуццяў адрасаваны і ўсяму беларускаму народ. Адразу пасля прылёту букет заняў ганаровае месца ў Палацы Незалежнасці.