Комплексны погляд Прэзідэнта на развіццё Карэліцкага раёна

22 сентября 2019

Рабочая паездка Кіраўніка дзяржавы ў Гродзенскую вобласць: комплексны погляд на развіццё рэгіёна, у прыватнасці, Карэліцкага раёна. Галоўны акцэнт - на перспектывах ільнаводства. Да галіны ўжо не першы год самая пільная ўвага. Прэзідэнт у тэме. Але спачатку адзначым, што цяперашняя паездка адбылася ў сімвалічную для рэгіёна дату. Вобласць адзначае 75-годдзе. І за гэтыя гады ёй сапраўды ёсць чым ганарыцца. Карэліцкі раён Кіраўнік дзяржавы таксама паставіў у прыклад - тут няма ніводнага стратнага прадпрыемства.

Паказчык вельмі прыемны. Ну а гутарка пачалася традыцыйна для гарачага сезона - з уборачнай кампаніі. Аграрыі актыўна напаўняюць сховішчы для гародніны, ідзе сяўба азімых, якую, нагадаў Прэзідэнт, трэба завяршыць да канца месяца. Зараз акцэнт на ўборцы кукурузы і стратэгіі ў гэтым плане. Што нарыхтаваць на збожжа, а што на сілас - вырашаць павінны на месцах. У цэлым ураджай нядрэнны, трэба яго захаваць.

А вось "ільняную" стратэгію абмяркоўвалі на базе прадпрыемства "Карэлічы-Лён". Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з эфектыўнасцю працы завода: вытворчасць тут практычна безадходная. З лёну робяць шпагаты, вяроўкі, алей, шыюць адзенне. У цэлым Прэзідэнт застаўся задаволены ўбачаным і даручыў перанесці вопыт карэліцкага завода на іншыя прадпрыемствы галіны.

Прэзідэнт даручыў разабрацца ў сітуацыі і аптымізаваць працу ў адпаведнасці з пасяўнымі плошчамі. Акцэнт не на колькасці, а на рэнтабельнай працы. Для параўнання: у Гродзенскай вобласці на 7 тысяч гектараў гэтай культуры 2 мадэрнізаваныя заводы. На Віцебшчыне на 13 тысяч гектараў 8 прадпрыемстваў.

Асаблівая ўвага пытанням экспарту. На жаль, часам проста не ўмеем прадаваць сваё. Уражаннямі ад паездкі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з калектывам прадпрыемства. Тады ж стала вядома, што намячаецца комплексная размова аб развіцці льногаліны.