Кожны першакласнік павінен мець усё неабходнае для школы

18 августа 2015

Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з міністрам адукаці Міхаілам Жураўковым. Сёлета ў нашай краіне ў першы клас ідуць больш за сто тысяч дзяцей. І як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэты дзень павінен стаць для іх сапраўдным святам, якое яны запомняць на ўсё жыццё. Таму асноўная задача дзяржавы – зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы дзецям з сем'яў з невялікім дастаткам.

Таксама міністр адукацыі далажыў Кіраўніку дзяржавы наконт вынікаў уступнай кампаніі. На думку Міхаіла Жураўкова, сёлета ўзровень падрыхтоўкі абітурыентаў вырас. Прахадны бал на некаторыя спецыяльнасці быў вышэй за 300.