Як вывесці праблемныя сельгаспрадпрыемствы на эфектыўную працу, абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці

20 июля 2018

Як вывесці праблемныя сельгаспрадпрыемствы на эфектыўную працу, у гэтыя хвіліны абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці.

Распрацаваць меры Прэзідэнт даручыў ураду ў канцы мінулага года. Гэта значыць, неплацежаздольным арганізацыям АПК патрэбен новы механізм фінансавага аздараўлення без судовых працэдур. Усе паўнамоцтвы плануецца перадаць кіраўнікам райвыканкамаў. Зараз гэтае пытанне рэгулюецца 253-м указам, але гэта дапамагло толькі палове гаспадарак. Праект указа прадугледжвае, да прыкладу, магчымасць крэдытору выбіраць механізм рэструктурызацыі - гэта можа быць выпуск акцый, міравое пагадненне, адтэрміноўка і растэрміноўка пазыковых абавязацельстваў, прыпыненне налічэння працэнтаў і няўстойкі. Абмеркаваць новы механізм запрасілі ўрад, профільныя ведамствы і губернатараў.

Сёння ў Беларусі каля 1300 сельгасарганізацый. 283 праходзяць працэдуру дасудовага аздараўлення. Амаль у палове з іх сітуацыя палепшылася, аднак яшчэ 159 аднавіць плацежаздольнасць так і не змаглі.