Як удыхнуць новае жыццё ў галоўную вытворчасць Добруша? Прэзідэнт наведаў Гомельскую вобласць

5 февраля 2020
Праблемы не толькі на паперы. Як удыхнуць новае жыццё ў галоўную вытворчасць Добруша? Прэзідэнт напярэдадні з рабочай паездкай наведаў Гомельскую вобласць.

У цэнтры ўвагі - інвестпраект па пераабсталяванні папяровай фабрыкі "Герой працы"

Мадэрнізацыю тут так і не давялі да канца. Вытворчасць дабудавана на 90 %. І каб завяршыць, патрэбныя 83 мільёны долараў. Дзяржава акажа падтрымку: завод пачне працаваць да канца года. Куды больш пытанняў зараз да цукровай вытворчасці. Пасля наведвання фабрыкі журналісты спыталіся Прэзідэнта аб фактах карупцыі ў гэтай галіне.

Беларусь хоча самых цёплых, добрых і сяброўскіх адносін з братэрскім народам 

Падчас размовы  з журналістамі стала вядома, што на канец тыдня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Палітычны фон такіх сустрэч на вышэйшым узроўні застаецца нязменным: Беларусь хоча самых цёплых, добрых і сяброўскіх адносін з братэрскім народам. Але Прэзідэнт нагадаў: суверэнная і незалежная краіна мае права сама вызначаць, якую праводзіць знешнюю палітыку. Таксама па слядах перамоў з дзяржсакратаром ЗША беларускі лідар адзначыў, што перыяд холаду ў адносінах са Штатамі скончыўся. Не абмінулі  і  тэму распаўсюджвання каранавіруса, што хвалюе ўвесь свет. Прэзідэнт звярнуў увагу, што не прыніжае небяспеку віруса, але на гэтай праблеме нажываюцца многія кампаніі.