Кадравы аўторак Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці

12 февраля 2019

Вынікі кадравага аўторка ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прызначыў памочнікаў Прэзідэнта: інспектарам па Мінску стаў Віталь Прыма, па Брэсцкай вобласці - Анатоль Маркевіч. Новыя кіраўнікі ў Навагрудскім і Клічаўскім раёнах.

Звяртаючыся да кіраванцаў, Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў наступныя два перадвыбарныя гады неабходна паказаць людзям уменне вырашаць праблемы, усім рэгіёнам трэба ў поўным аб'ёме вырашаць падобныя няпростыя задачы. Пытанне нумар адзін - гэта эканоміка. Асобныя даручэнні датычыліся сферы адукацыі. Гаворачы аб інцыдэнце ў стаўбцоўскай школе, Прэзідэнт пазначыў праблему дысцыпліны і парадку.

Кадравыя рашэнні закранулі і дыпламатычны корпус. Кіраўніком беларускай дыпмісіі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком краіны пры Сусветнай турысцкай арганізацыі Кіраўніком дзяржавы прызначаны Павел Пуставой. Пасол Беларусі ў Польшчы з гэтага часу - Уладзімір Чушаў. 

Падрабязнасці кадравага дня ў наступных выпусках.