Кадравы дзень у Прэзідэнта - у Беларусі новы міністр МАРГ, губернатар і старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях

21 декабря 2021
Кадравы аўторак у Прэзідэнта і важныя заявы ў эканоміцы, цэнаўтварэнні і развіцці навуковай сферы. Па-першае, ва ўрадзе новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю - гэта ўжо былы намміністра сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў. Яму трэба будзе навесці парадак - выстраіць выразную сістэму цэнаўтварэння ў Беларусі. Перш, у аснове павінны быць інтарэсы людзей, а ў магазінах - адэкватныя цэны. Само міністэрства сельскай гаспадаркі пакуль застаецца без кіраўніка. Гэтую пасаду сёння пакінуў Іван Крупко. Яго кіраўнік дзяржавы прызначыў губернатарам Гомельскай вобласці. Там трэба будзе сур'ёзна паглядзець на кадры, навесці парадак у сельскай гаспадарцы і прамысловым сектары. І яшчэ адно прызначэнне - у краіне новы старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Сяргей Шлычкоў шырокай публіцы не знаёмы, але гледзячы на яго біяграфію, няма сумненняў, што ў гэтай сферы ён профі. 

Ілона Красуцкая падрабязней.