Кадравы дзень у Прэзідэнта

15 октября 2013

Новыя прызначэнні закранулі навуковую і будаўнічую галіны. Так, Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзначаліў Уладзімір Гусакоў. Новая пасада ў падобнай сферы і ў Аляксандра Шуміліна. Ён прызначаны старшынёй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Свае прамыя абавязкі на пасадзе Міністра архітэктуры і будаўніцтва пачне выконваць і Анатоль Чорны. Таксама Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Ігара Папова кіраўніком спраў Гродзенскага аблвыканкама.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што чакае ад новага кіраўніцтва будаўнічай галіны еўрапейскіх падыходаў, ад Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях - важкіх вынікаў, Акадэмія навук павінна стаць другім навуковым урадам. На думку Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава павінна фінансаваць толькі прарыўныя кірункі. Пры гэтым неабходна скараціць шлях ад распрацоўкі да ўкаранення канкрэтнай вытворчасці. Усе падрабязнасці кадравага дня ў Прэзідэнта ў вячэрніх выпусках навін.