Кадравы дзень у Кіраўніка дзяржавы

23 января 2014

Працаваць дзеля людзей. Такімі словамі сёння даваў наказ Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка новым кіраванцам. Кадравы дзень у Кіраўніка дзяржавы сёння прайшоў пад знакам умацавання рэгіянальнай вертыкалі ўлады. Намеснікаў атрымалі губернатар Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Пагадзіўся Прэзідэнт на прызначэнне новых кіраўнікоў Лоеўскага, Слонімскага, Слуцкага і Бабруйскага раёнаў. Падбор кадраў выцякае з рэалій сённяшняга дня, упэўнены Прэзідэнт. А зараз яны такія, што, апроч патрабавальнасці, неабходная ініцыятыўнасць і крэатыў. Эканоміка павінна стаць прыярытэтам - даваў наказ новым кіраванцам Аляксандр Лукашэнка.


Нагадаў Прэзідэнт новым кіраўнікам аб будучых выбарах у мясцовыя Саветы. Гэта іспыт, упэўнены Кіраўнік дзяржавы і, у першую чаргу, для мясцовых уладаў.