Кадравы дзень. Прэзідэнт узгадніў і прызначыў шэраг ключавых кіраўнікоў краіны

15 октября 2019

Кадравы аўторак у Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт Беларусі прызначыў і ўзгадніў шэраг кіраўнікоў высокага ўзроўню.

Юрый Назаранка  зараз займае пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў - камандуючага ўнутранымі войскамі краіны. У яго паслужным спісе  кіраўніцтва адным з элітных падраздзяленняў - спецыяльным атрадам хуткага рэагавання ўнутраных войскаў. Такі вопыт, безумоўна, будзе каштоўным і на новым месцы службы.

Тэму рэгіянальнай эканомікі  сёння ўзнімалі ў размове з кіраўнікамі мясцовага ўзроўню.

Новыя кіраўнікі  ў Дубровенскім і Мсціслаўскім райвыканкамах. Таксама закрыта вакансія  кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. У размове з кіраўнікамі  Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў будучую электаральную кампанію, а таксама  праблемы і перспектывы асобна ўзятых раёнаў.

Важны фактар росту эканомікі на месцах - дысцыпліна на ўсіх узроўнях. 

Пра гэта не раз гаварыў Кіраўнік дзяржавы. Таксама не варта забываць і аб даручэннях  наконт камфортных умоў жыцця і працы. Гэта ў большай ступені тычыцца менавіта райцэнтраў.

І сёння Прэзідэнт узгадніў  прызначэнне намесніка старшыні Дзяржкаммаёмасці. Гэту пасаду зараз займае Кацярына Лук’янава. А Андрэй Папоў  стаў генеральным консулам нашай краіны ў кітайскім горадзе Гуанчжоу.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя