Кадравыя рашэнні сёння прыняў Кіраўнік дзяржавы

13 ноября 2018

Паслом Беларусі ў Расіі прызначаны Уладзімір Сямашка. Па сумяшчальніцтве ён будзе паўнамоцным прадстаўніком нашай краіны пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецпрадстаўніком па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД і АДКБ. Нагадаем, да жніўня гэтага года Уладзімір Сямашка працаваў на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, а яшчэ раней займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера. Ва ўрадзе ён курыраваў сферы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу.

Таксама сёння Прэзідэнт прызначыў новых паслоў Беларусі ў Венгрыі, Сірыі і Індыі. І даў згоду на прызначэнне шэрагу новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.
Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.