Кадравыя рашэнні прынятыя ў Палацы Незалежнасці

11 июня 2019

Кадравыя рашэнні прынятыя гадзіну таму ў Палацы Незалежнасці. Міністрам аховы здароўя Беларусі стаў былы галоўны ўрач Мінскага онкадыспансера Уладзімір Каранік. Пасаду кіраўніка МУС заняў былы  намеснік міністра Юрый Караеў. 

Акрамя таго, сёння гендырэктарам Мінскага трактарнага завода стаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк. 

Адразу некалькі змен на Магілёўшчыне. Старшынёй райвыканкама ўзгоднены Алег Чыкіда. Адказваць за развіццё Ленінскага раёна Магілёва будзе Аляксей Багайчук. Дэпутат Сяргей Зямчонак узначаліць Лёзненскі раён.  Прыярытэтам для новых кіраванцаў павінен заставацца чалавек і яго праблемы. Акрамя таго, трэба асаблівую ўвагу надаць  эфектыўнасці сельскай гаспадаркі.

Адразу два прызначэнцы і ў Камітэце дзяржкантролю. Намеснік старшыні Васіль Герасімаў падняўся на пазіцыю вышэй - зараз ён першы намеснік. На яго месца прыйшоў Дзмітрый Баско. Таксама Ілона Лядніцкая зараз член праўлення Нацбанка, прычым гэта яе другі тэрмін паўнамоцтваў.