Кадравыя рашэнні Прэзідэнта

31 августа 2018

Кадравыя рашэнні Прэзідэнта датычацца вертыкалі выканаўчай улады на месцах і некаторых прадпрыемстваў. Традыцыйна Аляксандр Лукашэнка асабіста сустракаецца і размаўляе з новымі старшынямі райвыканкамаў. Гомельскі раён зараз курыруе Алена Алексіна. Яна перайшла на пасаду з дэпутацкага корпусу. Юрый Горлаў зараз кіруе Маладзечанскім раёнам, а вакансію ў Стоўбцах заняў Дзяніс Колесень. Старшынёй Быхаўскага райвыканкама стаў Дзмітрый Марціновіч, за Клімавіцкі раён адказвае з гэтага часу Леанід Засямчук. Новыя асобы і на ключавых прамысловых прадпрыемствах краіны. Мінскі маторны завод узначаліў Аляксандр Рагожнік, а Брэсцкі электралямпавы - Ірына Зарамбоўская.

Кадравыя рашэнні закранулі і міністэрскі корпус. Так, міністрам энергетыкі прызначаны Віктар Каранкевіч, а міністрам фінансаў - Максім Ермаловіч. Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Андрэя Рыбакова старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. 

Падрабязнасці кадравага дня ў Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.