Кадравыя рашэнні Прэзідэнта

16 мая 2019
Новыя кіраўнікі адразу ў некалькіх раёнах Брэсцкай вобласці. На пасаду старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандрам Лукашэнкам узгоднены Віталь Кулак. На чале Пружанскага зараз будзе працаваць Юрый Бісун. Анатоль Ткачук прайшоў узгадненне на пасаду кіраўніка Іванаўскага райвыканкама. Звяртаючыся да кіраўнікоў, Прэзідэнт накіраваў іх на эфектыўную працу ў АПК і прамысловым сектары. 

Па выніках кадравага чацвярга абнавіўся пул кіраўнікоў некаторых ключавых прадпрыемстваў і дзяржорганаў. Так, на пасаду кіраўніка канцэрна "Беллёгпрам" Прэзідэнт узгадніў Таццяну Лугіну. Пасаду гендырэктара аб'яднання "Белпалівагаз" зойме Аляксей Кушнарэнка. Узгадненне на пазіцыю генеральнага дырэктара Мінскага аўтамабільнага завода прайшоў Валерый Іванковіч. Абнаўленне закранула і яшчэ адно прамысловае прадпрыемства. Кіраўнік Лідсельмаша з гэтага часу  Рыгор Іванькоў. Аляксандр Даўгала ўзгоднены Прэзідэнтам на пасаду кіраўніка Беларускай цэментавай кампаніі. 

Падрабязнасці кадравага чацвярга  ў нашых наступных выпусках.