Кадравыя перастановы ва Узброеных Сілах

7 июля 2014

Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Віктара Хрэніна начальнікам штаба - першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі, вызваліўшы яго з пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.


Палкоўнік Андрэй Жук прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.


Палкоўнік Андрэй Бурдыка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння - першым намеснікам начальніка тылу Узброеных Сіл.