Прэзідэнт сёння разгледзеў кадравыя пытанні. Анатоль Маркевіч прызначаны міністрам культуры. Перад ім стаіць вялікі і адказны аб'ём працы па ўзмацненні ролі культуры ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця.
Адбыліся змяненні ў сістэме дыппрадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. Юрый Сянько паедзе працаваць паслом у Кітай. Андрэй Раўкоў узначаліць беларускае пасольства ў Азербайджане, Аляксандр Канюк - у Арменіі, Андрэй Мяцеліца - у Пакістане. Павел Узяткін паедзе ў Кенію і па сумяшчальніцтве будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў Танзаніі, Угандзе, Эфіопіі, а таксама шэрагу міжнародных арганізацый.
Ёсць перастаноўкі ў кіраўніцтве МУС. Юрый Назаранка пайшоў на павышэнне і стаў першым намеснікам міністра ўнутраных спраў, начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. Мікалай Карпянкоў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў і будзе камандаваць унутранымі войскамі. Новая пасада ў Андрэя Любімава, зараз ён начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.













