Змяненні ў выбарчым заканадаўстве павінны быць максімальна прадуманымі ў інтарэсах народа

6 Жніўня 2013

Гэта сёння на нарадзе заявіў Прэзідэнт Беларусі. Размова на дадзеную тэму ў Кіраўніка дзяржавы адбылася ў студзені гэтага года. Па выніках яе падрыхтаваны законапраект, у якім утрымліваюцца прапановы па аптымізацыі выбарчага працэсу. Шэраг палажэнняў дакумента падтрыманы не ўсімі рэспубліканскімі органамі, а таму патрабуе дадатковага абмеркавання. На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба ўлічыць усе магчымыя наступствы прапануемых мер і дакладна ўяўляць механізм іх практычнай рэалізацыі.


Праектам закона разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, якія тычыцца розных аспектаў выбарчай сістэмы. Пасля ўсебаковага абмеркавання дакумент паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў. ЦВК разлічвае, што адбудзецца гэта ўжо ў верасні.