Вынікі вялікага перагаворнага марафону ў Сочы

15 февраля 2019

Пачнём з вынікаў вялікага перагаворнага марафону ў Сочы. Галоўныя палітычныя навіны ўвесь тыдзень прыходзілі менавіта з гэтага расійскага горада. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі некалькі раўндаў перамоў. Шмат лідары размаўлялі і ў нефармальнай абстаноўцы, у тым ліку з калегамі з Ірана і Турцыі. Сённяшні дзень у Сочы быў прысвечаны гуманітарнаму супрацоўніцтву Мінска і Масквы. Гэта стала поўнай рэвізіяй узаемадзеяння дзяржаў у гэтай сферы. Абмеркаванне праходзіла ў адукацыйным цэнтры "Сірыус". Як заявіў наш Прэзідэнт, Беларусь будзе пераймаць перадавы вопыт Расіі ў адукацыі, у тым ліку ў развіцці нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі перспектыўных кадраў. Размова з профільнымі міністрамі тычылася таксама развіцця спорту і сферы культуры. Апроч нарады кіраўнікі дзяржаў разам агледзелі комплекс, пагутарылі з яго выхаванцамі, сярод якіх ёсць і таленавітыя дзеці з Беларусі. Безумоўна, дэталі сочынскага дыялогу актыўна цікавілі шматлікую прэсу, якая ўсе гэтыя дні пільна сачыла за зносінамі лідараў дзвюх краін - ад эканамічнага складальніка перамоў, пытанняў міжнароднай праблематыкі і, вядома, саюзнай інтэграцыі. Свой погляд на ўсе гэтыя тэмы і вынікі сустрэч Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агучылі журналістам. Але гэта не стала кропкай у шматдзённым перагаворным марафоне. Адразу пасля зносін з прэсай прэзідэнты Беларусі і Расіі адправіліся на сочынскую арэну "Шайба", каб узяць удзел у хакейным матчы. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што лідары змагаліся за адну каманду. Усе падрабязнасці ў нашага палітычнага аглядальніка Вольгі Макей.

Роўна пяць гадоў таму ў гэтыя лютаўскія дні ўвесь Сочы жыў толькі адным - Алімпіядай. Тады што толькі не пісалі пра спартыўныя аб'екты: разбяруць, перавязуць. Маўляў, пуставаць будуць, а ўтрымліваць іх дорага. Але праз гады ўжо нікога не здзіўляе, што зімовыя віды, як бы парадаксальна гэта ні гучала, прапісаліся ў субтропіках. Прымяненне знайшлі нават медыяцэнтру, дзе падчас Алімпіяды працавалі журналісты. Там зараз маштабны адукацыйны комплекс "Сірыус". Назву гэтага адукацыйнага цэнтра ведае кожны расійскі школьнік, але трапіць сюды могуць толькі самыя адораныя. Навучанне адразу па трох кірунках: навука, спорт, мастацтва. Кожны месяц сюды прыязджаюць каля 8 сотняў юных талентаў.

У адным кампусе разам жывуць матэматыкі і біёлагі, музыканты і артысты балета, хакеісты і шахматысты. Спартыўныя навыкі адточваюць на алімпійскіх аб'ектах.

24 дні - столькі доўжыцца змена, дзеці ва ўзросце з 10 да 17 гадоў праходзяць паглыбленую падрыхтоўку з лепшымі расійскімі выкладчыкамі. У адукацыйных праграмах не раз прымалі ўдзел школьнікі і выкладчыкі з Беларусі.

Масква і Піцер - гэта гарады, дзе Ілья і Андрэй вучацца ў ВНУ. Наогул яны беларусы. Менавіта гэтым хлопцам удалося прабіцца праз найскладанейшае сіта адбору, каб трапіць у першы ў гісторыі цэнтра практыкум-акселератар для студэнтаў. Маладыя айцішнікі 2 тыдні займаліся завочна, яшчэ 2 - у "Сірыусе".

   Студэнты-беларусы тут сапраўды першапраходцы. Навукова-тэхнічны ўніверсітэт "Сірыуса" яшчэ на стадыі фарміравання. Галоўная ідэя - гэта прафесійная падтрымка таленавітай моладзі і стажыроўкі ў найбуйнейшых кампаніях. Наогул глабальная мэта "Сірыуса" - гэта выяўленне і развіццё адораных дзяцей. Для іх апроч вучобы - майстар-класы і сустрэчы з самымі вядомымі людзьмі. Сёння ў гасцях Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Гэтая лабараторыя - адна з першых у будучым універсітэце. Юныя біёлагі ўжо лёгка разбіраюцца ў структуры ДНК і будове імуннай сістэмы. Гэты занятак як раз прысвечаны геннай інжынерыі. Здаецца, пра тонкасці сваёй навукі яны ўжо ведаюць не менш за выкладчыка з МДУ, але наўрад ці ўяўлялі, што аднойчы ў іх класе з'явяцца адразу два прэзідэнты.

Тым часам у суседняй аўдыторыі займаюцца выпускнікі праграмы "Яндэкс". Усяго чацвёра хлопцаў, сярод якіх знаёмыя нам Ілья і Андрэй. Распавядаюць пра свае распрацоўкі.

У "Сірыусе" развіваюць і спорт. Пад рукой жа столькі алімпійскіх аб'ектаў. Пакуль гэта шахматы, фігурнае катанне і хакей. У апошнім тут выкарыстоўваюць інтэлектуальную сістэму для адбору спартсменаў. "Айсберг", так завецца гэты камп'ютарны скаўт, аналізуе мільён запісаў матча і адзначае 500 параметраў па кожным гульцы: удары, блакіраванні, валоданне шайбай. Побач і галерэя юных мастакоў, скульптараў і нават ганчароў. Словам, заняткі тут знойдуцца ўсім.

Свой дзіцячы тэхнапарк хутка з'явіцца і ў Беларусі. З назвы зразумела, што ўпор на ІТ-кірункі. Але развіваць будуць і іншыя сферы, самыя запатрабаваныя на рынку працы. Праект адназначна будзе маштабным. А вопыт "Сірыуса" спатрэбіцца.

Як скажа Уладзімір Пуцін, гуманітарная сфера сёння надзвычай важная. Гэта аснова развіцця свету. Сапраўды, у навуцы, адукацыі нельга адстаць ні на крок. І вядома, добра, калі перададзеныя веды застаюцца ў краіне.

У навуковай сферы Беларусь і Расія з 2000 года рэалізавалі 57 праграм па распрацоўцы новых тэхналогій і стварэнні інавацыйнай прадукцыі. Вядома, навукоўцаў важна матываваць. Прапанова гучыць ад міністра навукі і адукацыі Расіі.

Што датычыцца культуры, дзве краіны аб'ядноўваюць і маштабныя форумы: "Славянскі базар", "Лістапад", мастацкія выставы і сумесныя здымкі кінафільмаў. Але міністры сходзяцца на думцы: ад сталічных праектаў час пераходзіць да рэгіянальных. Размова, у прыватнасці, пра гастролі артыстаў не толькі ў Мінск або ў Маскву, але і ў глыбінку. Што датычыцца спорту, расійскія трэніровачныя базы гатовыя прымаць беларускіх спартсменаў. Нашы футбалісты з наступнага сезона перастануць быць легіянерамі. Паднімалі і праблему адсутнасці ў Беларусі моцных трэнераў па фігурным катанні і фехтаванні.

Ужо ля выхаду з залы перамоў прэзідэнтаў чакала вялізная колькасць рэпарцёраў. Ахвочых задаць пытанне было столькі, што прыйшлося ўсталяваць амаль што трыбуну, каб усім журналістам было відаць і чуваць. Вядома, першае пытанне датычылася падатковага манеўру. Так, гэтая тэма ўсё яшчэ вісіць у паветры, але Аляксандр Лукашэнка адназначна разбурыў усе здагадкі.

Судзячы па пытаннях, расійскіх журналістаў сёння больш цікавілі не вынікі перамоў па гуманітарнай сферы, а пацверджанне або абвяржэнне з вуснаў лідараў тых або іншых чутак. Вось чарговае пытанне было пра суверэнітэт Беларусі ў кантэксце інтэграцыі.

Пасля перамоў прэзідэнты адправіліся на адзін з алімпійскіх аб'ектаў. Але гэта была ўжо неафіцыйная частка сустрэчы. На сочынскай арэне "Шайба" лідары згулялі ў хакей.

Аляксандр Лукашэнка, які, як правіла, праводзіць па некалькі хакейных трэніровак на тыдзень, на лёд выйшаў на паўгадзіны раней за Уладзіміра Пуціна. Разам з іншымі ўдзельнікамі каманды адпрацоўвалі кідкі па варотах.

Матч праходзіць без гледачоў, сярод балельшчыкаў - толькі журналісты. Хоць калі б білеты на такі паядынак прадаваліся, быў бы аншлаг: такое ўбачыш не часта. Да гэтага лідары Беларусі і Расіі выходзілі на лёд разам пяць гадоў таму. Пахварэць за каманду двух прэзідэнтаў сёння прыйшлі і дзюдаісты, учора з імі сустракаўся Уладзімір Пуцін.

На джэрсі беларускага лідара - нумар 1, у расійскага - 11. Абодва прэзідэнты ў чырвона-белай форме. Кожны - у колерах сваіх нацыянальных зборных, але гуляюць у адной камандзе - за "Тыграў". У саперніках - "Мядзведзі".

Гульня - тры перыяды па 15 хвілін. За гэты час "Тыграм" удалося разграміць "Мядзведзяў". Лік - 16:1 на карысць каманды прэзідэнтаў.

Такога высокага тэмпу, вядома, часам не хапае вырашэнню некаторых пытанняў паміж Мінскам і Масквой.

Такі б высокі тэмп вырашэнню некаторых пытанняў. Усё ж у адной камандзе. Не толькі ў хакеі, але і ў Саюзнай дзяржаве.