Гістарычны момант - Прэзідэнт Беларусі паставіў подпіс пад рашэннем рэспубліканскага рэферэндуму

4 марта 2022

Сённяшні дзень адназначна ўвойдзе ў гісторыю сучаснай Беларусі! Кіраўнік дзяржавы паставіў подпіс пад рашэннем рэспубліканскага рэферэндуму. Пад нашым з вамі рашэннем. 27 лютага беларусы вызначыліся, як будзе жыць і развівацца краіна ў будучыні. І гэтыя намеры сёння пацвердзілі на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці. 

Такім чынам, за змяненні і дапаўненні прагаласавалі 82,86 % беларусаў. 

Але наперадзе яшчэ шмат працы. Перагляд законных і падзаконных актаў. На гэта адведзена два гады.  Адна з  навін - канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу. На яго разгляд можа быць вынесена любое важнае для дзяржавы пытанне. У законе аб УНС плануецца  прадугледзець і іншыя паўнамоцтвы для дадзенага органа. Пры гэтым Беларусь застанецца моцнай прэзідэнцкай рэспублікай. Аднак некаторыя ранейшыя функцыі кіраўніка дзяржавы будуць размеркаваны паміж урадам, парламентам і  выканкамамі. Сёння Аляксандр Лукашэнка не толькі  пракаменціраваў важнасць асноўных канстытуцыйных палажэнняў, але таксама шмат было сказана і аб бягучай сітуацыі. Наш Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў: у беларусаў няма ніякай прычыны турбавацца - наша армія не прымае і не мае намеру прымаць удзел у спецаперацыі ва Украіне. Мы не збіраемся ўмешвацца ні ў які канфлікт.  Калі беларусы і будуць ваяваць, то толькі на сваёй зямлі. Ілона Красуцкая пра ўсё па парадку.