Іньяцыа Касіс запрасіў Аляксандра Лукашэнку на чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі

13 февраля 2020
Добрыя палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Швейцарыяй  пара канверсаваць у рэальную эканоміку. Бізнес можа разлічваць на выгадныя ўмовы працы і інвесціравання ў нас. Такі важны акцэнт ад Прэзідэнта прагучаў сёння на сустрэчы з кіраўніком федэральнага дэпартамента замежных спраў гэтай краіны. Іньяцыа Касіс - адзін з сямі членаў швейцарскага федэральнага ўрада, які фактычна калектыўна ўзначальвае дзяржаву. Палітык адказвае менавіта за знешнія сувязі. Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню. 

Што датычыцца нашай агульнай эканомікі і супрацоўніцтва, то апошнім часам дасягнутыя рэкордныя паказчыкі  па росце беларускага экспарту. Тавараабарот паміж краінамі перавысіў чвэрць мільярда долараў. Швейцарыя ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых інвестараў у Беларусь. У нас дзейнічае больш за сотню кампаній са швейцарскім капіталам, і тыя, хто працуе ў Беларусі, пазітыўна адклікаюцца аб развіцці ў краіне. І ў Беларусі, і ў Швейцарыі ўпэўненыя, што зараз як раз самы прыдатны час, каб актывізаваць кантакты.

І. Касіс запрасіў А. Лукашэнку на чэмпіянат свету па хакеі

Дарэчы, Іньяцыа Касіс запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў Швейцарыі ў маі. Не толькі дзеля спартыўнай цікавасці - гэта быў бы і крок па развіцці дыялогу паміж краінамі. 

Швейцарцы высока ацэньваюць дынаміку развіцця Беларусі

Іньяцыа Касіс, федэральны саветнік, кіраўнік федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі: "У нашых краін шмат агульнага, у тым ліку шмат агульных выклікаў. Мы знаходзімся ў падобнай геапалітычнай сітуацыі, акружаныя суседзямі, у тым ліку буйнымі і моцнымі дзяржавамі. Для Швейцарыі гэта Германія, Францыя, Італія. Беларусі - Расія, Польшча і іншыя. І нам трэба сцвярджацца, абараняць сваё месца ў гэтым асяроддзі. І вельмі важны шлях для гэтага - развіццё дыпламатыі, пошук свайго месца на сусветнай арэне. Беларусь, як і Швейцарыя, рухаецца ў гэтым кірунку. І Беларусь ужо нямала дасягнула ў пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу".