Інтэрв'ю Прэзідэнта галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Рэха Масквы"

24 декабря 2019
2 гадзіны пра сучасны нерв беларуска-расійскіх адносін, бяспеку, гісторыю, знешнюю палітыку, медыяўкіды і інфармацыйныя войны. І гэта далёка не ўсё, аб чым ішла размова ў вялікім эксклюзіўным інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі галоўнаму рэдактару "Рэха Масквы".

Запыт на беларускую пазіцыю сфарміраваўся ў самім расійскім грамадстве,  Аляксей Венядзіктаў прызнаў наяўнасць такога інфармацыйнага голаду па самых актуальных пытаннях - ад нафты і газу да так званай  крамлёўскай праблемы 2024 года. Погляд афіцыйнага Мінска на гэтыя тэмы ў федэральных СМІ, на жаль, практычна не чутны. Прагучаў у інтэрв'ю і шчыры адказ на спробы прадоўжыць палітычную інтэграцыю ў дарожных картах збліжэння эканомік Беларусі і Расіі. Пазіцыя прынцыповая: суверэнітэт не разменная манета, а спробы бударажыць грамадства гучнымі загалоўкамі  ідуць на шкоду інтэграцыі.

Прагучалі ў інтэрв'ю і вострыя пытанні з нашага ўнутранага парадку дня. Напрыклад, адносіны да смяротнай кары або да параўнанняў маладога Лукашэнкі з маладым Зяленскім. Гаварылі таксама пра сучасны боль расійскіх балельшчыкаў - скандальны асадак  пасля допінгу ў спорце і палітыцы, настроі маладога пакалення беларусаў. Як тыя, каму сёння да 20, бачаць сваю суверэнную дзяржаву і яе перспектывы на палітычнай карце Еўропы. Адным словам, інтэрв'ю выйшла вострым і месцамі нават празмерна шчырым. Гэта ацэнка  Аляксея Венядзіктава.

Першую гукавую версію інтэрв'ю з беларускім лідарам "Рэха Масквы" на сваім сайце размясціла 2 гадзіны таму. Шчырыя ацэнкі з Мінска ўжо паспелі ўзарваць Рунет і экспертную супольнасць. Падрабязна  пра беларускую пазіцыю па самых вострых пытаннях  глядзіце ў наступных выпусках.