Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года

5 ноября 2015

Як паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы, цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года. 

Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе прысягу Прэзідэнта Беларусі і падпіша адпаведны акт. Пасведчанне Прэзідэнта Кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш чым тысячы запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці. 

Затым урачыстыя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага флага, дзе вайскоўцы прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Пасля завяршэння цырымоніі перад Кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты. 

Прамую трансляцыю цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Белтэлерадыёкампанія пачне ў 11.50.

Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт "Разам у новы дзень". На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленты з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама ўслаўленыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету.