Таму форум неабходна правесці на самым высокім узроўні. Пра гэта напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Лідар звярнуў асаблівую ўвагу на гатоўнасць спартыўных аб'ектаў да маштабнай сусветнай падзеі. У Мінска важная задача - годна перахапіць факел Еўрапейскіх гульняў у Баку. Пры гэтым грошы, укладзеныя ў правядзенне форуму, трэба выкарыстаць рацыянальна.
Таксама на пасяджэнні выканкама НАК Віктар Лукашэнка быў зацверджаны ў якасці выконваючага абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Гэта пасада часовая. Яе Віктар Лукашэнка будзе сумяшчаць з пасадай памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Прыярытэтны кірунак - міжнароднае супрацоўніцтва і правядзенне найбуйнейшых спартыўных форумаў Беларусі, уключаючы II Еўрапейскія гульні. Для памочніка Прэзідэнта праца ў НАК - грамадская нагрузка. Працаваць Віктар Лукашэнка будзе ва ўзаемадзеянні з міністрам спорту і турызму, а таксама з віцэ-прэм'ерам, які курыруе спартыўны кірунак.