Ігар Ляшэнка прызначаны старшынёй канцэрна Беннафтахім

29 июля 2014

І напярэдадні Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігара Ляшэнкі. Да цяперашняга часу ён займаў пасаду першага намесніка старшыні Беннафтахіма. Такое рашэнне Кіраўнік дзяржавы прыняў па выніках рабочай сустрэчы з Ігарам Ляшэнкам, дзе таксама прысутнічаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў. Прэзідэнт таксама пацікавіўся эфектыўнасцю працы падведамасных прадпрыемстваў канцэрна, нагадаўшы, што прадукцыя, якая імі выпускаецца, фарміруе значную частку ВУП Беларусі.


Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж пераўтвораць у акадэмію. Яна будзе створана на працягу года. Гэта пытанне абмяркоўвалася напярэдадні падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з Міністрам транспарту і камунікацый Анатолем Сіваком і першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Радзьковым. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што размова павінна ісці не аб фармальнай змене назвы або статусу, а аб глыбіннай рэформе. Прэзідэнт звярнуў увагу і на важнасць захавання і развіцця айчыннай школы па падрыхтоўцы кадраў для авіяцыі.