Ігар Дадон пажадаў міру і росквіту Беларусі

3 июля 2019

Напярэдадні Мінск ужо наведала мноства гасцей, у тым ліку афіцыйных дэлегацый. І, вядома, многія скарысталіся нагодаю і павіншавалі беларусаў з дзяржаўным святам. Так, лідар Малдовы Ігар Дадон пажадаў міру і росквіту Беларусі.

Ігар Дадон, Прэзідэнт Малдовы: "Дарагія сябры, дарагія браты па зброі і па перамозе, таму што Вялікая Айчынная вайна была нашай агульнай. Перамога была нашай агульнай. Сёлета ў Беларусі, гэтак жа, як і ў Малдове, мы адзначаем 75 гадоў вызвалення. Гэта была агульная перамога савецкага народа: і беларусаў, і малдаван, і іншых нашых братоў. Мы абавязаныя гэта памятаць і перадаваць нашым нашчадкам. Я хачу вас павіншаваць усіх з Днём Незалежнасці Беларусі. Дай бог, каб у Беларусі заўсёды быў мір. Дай бог, каб гэтая стабільнасць, якая ёсць у вас і якой вельмі многія зайздросцяць, і ў Малдове таксама, каб яе маглі ацаніць і захаваць. Я ўпэўнены, што гэтыя агульныя перамогі згуртавалі нашы народы, упэўнены, што мы і далей будзем сябраваць і развіваць нашы краіны. Са святам!"