Дзяржава выканае ўсе свае сацыяльныя абавязацельствы

15 марта 2016

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад пра некаторыя пытанні сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сферы. Міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна распавяла Прэзідэнту пра занятасць насельніцтва, пра перспектывы павышэння памераў пенсій і пра выплаты дзіцячых дапамог. Сацыяльная палітыка - гэта сёння адна з самых папулярных тэм. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якім чынам вядзецца дыскусія ў грамадстве і на прадпрыемствах пра магчымыя варыянты змены пенсіённага ўзросту. Акрамя таго, сёння ў Палацы Незалежнасці было разгледжана і пытанне эфектыўнасці працы дзяржапарату.

І сёння ж Міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын далажыў Прэзідэнту аб прыбытках і выдатках бюджэту краіны за мінулы перыяд 2016 года. Кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў.