Дзяржава пакуль не мае намер прадаваць Мінскі завод колавых цягачоў

14 августа 2015

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі падчас наведвання прадпрыемства. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што апошнія некалькі гадоў навязваюць ідэю прыватызацыі і продажу завода. Прапаноў было занадта шмат. Паводле слоў Прэзідэнта, вельмі актыўна сябе ў гэтым кірунку паводзіць Расія. І менавіта гэтая павышаная цікавасць звонку падштурхнула Кіраўніка дзяржавы прыехаць на прадпрыемства. Убачаным Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены: МЗКЦ вырабляе канкурэнтаздольную прадукцыю, і ў гэты момант ні пра які продаж гутаркі няма. Пасля экскурсіі па прадпрыемстве Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам.

Будучыня МЗКЦ, сітуацыя ва Украіне. Пыталі Прэзідэнта і пра павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля, а таксама развіццё прафсаюзнага руху ў прыватным сектары эканомікі. Падрабязнасці вялікай гутаркі - у наступных выпусках.