Дзяржава будзе фінансаваць толькі кропкавыя кірункі ў сельскай гаспадарцы

15 августа 2014

Гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць. На думку Прэзідэнта, аграрыі павінны навучыцца зарабляць грошы самастойна. Дзяржава будзе ўкладваць сродкі ў прыярытэтныя праекты.


У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі сёння знаходзіліся і пытанні забеспячэння жывёлагадоўчай галіны кармамі. Кіраўнік дзяржавы наведаў камбікормавы комплекс агракамбіната Скідальскі. Тут Прэзідэнт азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічным працэсамі вытворчасці кармоў. Кіраўніку дзяржавы далажылі і аб выкананні даручэнняў па імпартазамяшчэнні ў гэтай галіне.


Гаварылі і пра завяршальны этап уборкі збожжавых. Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі, убраць засталося 3% плошчаў. Упершыню ў гісторыі беларускія аграрыі пераадолелі адзнаку 9 мільёнаў тон збожжа. З нагоды рэкорднага намалоту Прэзідэнту ўручылі хлебны каравай.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на актуальныя праблемы аграрнага сектара. У прыватнасці, на павышэнне культуры земляробства, а таксама даручыў актывізаваць працу па меліярацыі.