Дзяржсакратар Савета бяспекі далажыў Прэзідэнту аб працы сілавога блока краіны

7 июля 2016

Сілавы блок краіны забяспечвае высокі ўзровень правапарадку, абарону інтарэсаў і правоў нашых грамадзян. Сёння Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі. Станіслаў Зась праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб выніках працы сілавога блока за паўгоддзе і яго аптымізацыі. Прэзідэнт яшчэ раз назваў галоўнае патрабаванне - гэта праца не павінна весціся на шкоду абараназдольнасці.

Станіслаў Зась, Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі:

"У цэлым сілавыя структуры забяспечылі неабходныя ўмовы для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных, грамадскіх інстытутаў, а таксама забяспечылі правапарадак, абарону інтарэсаў і правоў грамадзян краіны".

На сустрэчы з журналістамі дзяржсакратар Савета бяспекі распавёў аб акцэнтах рабочай сустрэчы і тэмах, якія асабліва цікавілі Прэзідэнта.

Станіслаў Зась, Дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі:

"Зыходзячы з рэальнай сітуацыі, шмат увагі надавалася бяспецы грамадзян, абароне ад небяспекі тэхнагеннага і прыроднага характару, што асабліва актуальна з улікам умоў надвор'я апошнія месяцы. Па асноўных кірунках дзейнасці сілавога блока дасягнуты станоўчыя вынікі. Гэта тычыцца правапарадку, ідзе зніжэнне злачыннасці, гарантавана бяспека на дарогах, абарона людзей ад пажараў, на вадаёмах. Дынаміка станоўчая. Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў працу сілавых ведамстваў".

Аб дзейнасці Дзяржпагранкамітэта ў Прэзідэнта гаварылі крыху даўжэй, чым звычайна. Мяжа сёння - гэта пытанні не толькі вялікай эканомікі, але і бяспекі. Тым больш у нашым выпадку - транзітнай дзяржавы. Мінулы год адзначаны ростам парушэнняў на мяжы на 22 %. Аднак такія звесткі могуць гаварыць і пра тое, што пагранічнікі сталі дзейнічаць больш эфектыўна. Згодна з даручэннем Прэзідэнта, група экспертаў прааналізавала дзейнасць пагранічнага ведамства. Ужо хутка вынікі комплекснай праверкі стануць падставай для асобнай нарады на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы.