Дзяржапарат паменшыцца на чвэрць, а ў чыноўнікаў стане больш абавязкаў

12 апреля 2013

Кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння  ўказ, які, па сутнасці, фарміруе новы твар вертыкалі ўлады.


Нагадаем, даручэнне прадумаць, якім чынам  рэфармаваць дзяржапарат, Прэзідэнт  даў  летась. Дзяржкамісія працавала некалькі месяцаў, выпрацоўваючы канкрэтныя прапановы. Згодна з дакументам, у прыватнасці, ліквідуецца Рэспубліканскі працоўны арбітраж. Функцыі міністэрстваў эканомікі, гандлю, а таксама замежных спраў  павялічваюцца. Напрыклад, МЗС зараз стане каардынаваць развіццё тавараправодных сетак за мяжой і  дзейнасць з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй. Савету Міністраў даручана да 1 мая  ўнесці прапановы, як павысіць зарплату дзяржслужачым.


Пры гэтым  дзяржава паклапоціцца пра тых дзяржслужачых, якія застануцца без працы. У прыватнасці,  да моманту іх  працаўладкавання  ім  дадуць адтэрміноўку па  вяртанні крэдытаў на будаўніцтва жылля, а таксама на аплату навучання дзяцей.