Кіраўніка дзяржавы непакоіць сітуацыя ў паўднёвых суседзяў

12 марта 2014
Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі краіны. Сёння ў Палацы Незалежнасці падвялі папярэднія вынікі першага этапа праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл Беларусі. Размова ішла праз прызму няпростай сітуацыі ва Украіне. Кіраўніка дзяржавы непакоіць сітуацыя ў паўднёвых суседзяў і маштабныя ваенныя манеўры НАТА каля межаў Беларусі. У гэтай сувязі галоўнакамандуючы загадаў даць адэкватны адказ - правесці вучэнні Узброеных сіл Беларусі і запрасіць да ўдзелу ваенна-паветраныя сілы Расіі. Гэты крок поўнасцю адпавядае міждзяржаўным дамоўленасцям у ваеннай сферы.

Беларусь працягвае супрацоўніцтва з Украінай, у тым ліку ў эканамічнай сферы, і гатова аказаць гуманітарную падтрымку гэтай краіне, заявіў сёння Кіраўнік беларускай дзяржавы.